Патрыятычны хлапечнік

Date 21.02.2022 Man
Comment 1300
Патрыятычны хлапечнік

Юнакі некалькі насцярожана ставяцца да службы ў арміі, іх хвалююць пытанні армейскага жыцця. Напярэдадгні свята з мужчынскім характарам супрацоўнікі  Бярэзінскай раённай бібліятэкі сабралі старшакласнікаў СШ №3 на патрыятычны хлапечнік “Сёння школьнік – заўтра салдат”.

Арт-рэвю па кнізе Юрыя Палякова “100 дзён да загада” прадставіла па-мастацку ўвасобленыя ўражанні-адчуванні-перажыванні героя кнігі: ад атрымання навабранцам позвы ў ваенкамат да салдацкіх будняў армейскага быту. З далучэннем навучэнцаў школы ажылі ўразлівыя эпізоды-моманты школы маладога байца і першага стрэльбішча, прысягі, салдацкага жыцця па статуце, дысцыплінарнага рытуала пахавання акурка…

Аповеды былі ўдала разбаўлены армейскім гумарам, салдацкімі пісьмамі. Важна было ў ходзе сустрэчы запэўніць юнакаў да прызыўнага ўзросту: арміі не трэба баяцца – у арміі трэба служыць. Прагучалі шчырыя прызнанні аб перавагах службы ў арміі, аб тым, што хлопцы вяртаюцца дадому пасталелымі, сур’ёзнымі, паджрыхтаванымі да жыцця: армія – месца, дзе нараджаецца мужчына – чалавек-грамадзянін. Засяроджаныя твары школьнікаў засведчылі не падробную зацікаўленасць

Старшакласніку, які ўвасобіў вобраз навабранца кніжнага арт-рэвю, быў уручаны ордэн “Самаму лепшаму сыну Айчыны”.

Тамара Круталевіч,

Загадчык аддзелу маркетынгу і  сацыякультурнай дзейнасці

Бярэзінскай цэнтральнай раённай  бібліятэкі

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30