“Камар носа не падточыць...”

Date 12.12.2023 Man
Comment 1155
“Камар носа не падточыць...”

Сяргей Гоцман у дачынным унітарным прадпрыемстве “Перасоўная механізаваная калона -182” працуе з 1992 года, а гэта ўжо больш за два дзясяткі гадоў.

Ён не толькі электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, а наогул выконвае ў арганізацыі ўвесь спектр рамонтных работ.

Таму не дзіўна, што Сяргея Канстанцінавіча тут характарызуюць як прафесіянала сваёй справы. Ён і слесар, і за такарным станком – майстар, а калі патрэбна шыны камер падклеіць ці запаяць радыятар – ўсё зробіць належным чынам. Як гаворыцца ў народных прымаўках – “камар носа не падточыць”.

- Галоўнае, каб было здароўе, - гаворыць Сяргей Канстанцінавіч, - а работы заўсёды хапае.

Нават  дом свой майстар будаваў сам. Ёсць і сад, і агарод, куры і кошка Мурка.

- Пасля напружанай працы і адпачынак – у асалоду, - дадае гаспадар, - у выхадныя дні люблю калі-нікалі выбрацца на рэчку, пасядзець з вудай. Нідзе так не адпачываецца, як на прыродзе - у лесе ці на рэчцы. Зіму люблю, але больш даспадобы вясна, лета, калі зашапацяць лістотай пад вокнамі яблынькі, грушы, вішні ды чарэшні, а пасля парадуюць добрым ураджаем...

Няма нідзе мясцін прыгажэйшых, чым свае, родныя.

 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30