Бяспека – перш за ўсе. Асабліва ў зімовы час!

Date 27.11.2026 Man
Comment 2
Бяспека – перш за ўсе. Асабліва ў зімовы час!

Пажар заўжды лягчэй прадухіліць, чым спраўляцца з яго разбуральнымі наступствамі. Неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём і няспраўнасць электра-і газавага абсталявання працягваюць заставацца аднымі з галоўных прычын узгаранняў, часта прыводзячы да матэрыяльных страт і гібелі людзей.

Так, за мінулыя суткі ў Мінскай вобласці загінулі ў агні чатыры чалавекі. З пачатку года ў Бярэзінскім раёне адбыліся 30 пажараў, якія забралі жыцці чатырох чалавек. Наперадзе зімовы час – той перыяд, калі колькасць вогненных здарэнняў можа павялічыцца.

Штодня ратавальнікі не только абследуюць домаўладанні людзей, але і ўсталеўваюць у дамах грамадзян асобных катэгорый  аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі: перш за ўсе гэта адзінокія інваліды, адзінокапражываючыя пенсіянеры, шматдзетныя сем’і. Да работы падключаюцца і карэспандэнты раённай газеты. У гэтым годзе сіламі работнікаў Бярэзінскага раённага аддзела па надзвыачйных сітуацыях ужо усталяваныя больш за 250 гэтых карысных прыбораў. Звычайна людзі дзякуюць за работу, але есць і тыя, хто катэгарычна адмаўляецца. Работа не спыніцца і ў выхадныя дні.

Зайсці да кожнага – задача, якая хутка не вырашаецца, таму людзям трэба памятаць: пра бяспеку павінны паклапаціцца перш-наперш яны самі.  Што датычыцца пажылых людзей і інвалідаў, то іх дарослым дзецям варта памятаць: неабходна паклапаціцца пра старых бацькоў. Часцей наведвайце іх, дапамажыце адрамантаваць печку і электраправодку, усталюйце пажарны апавяшчальнік. Нагадайце, што нельга перанакальваць печку і пакідаць на гарачай ляжанцы рэчы.

Найчасцей да пажару і гібелі прыводзіць неасцярожнасць пры курэнні. Рызыка значна ўзрастае, калі чалавек нецвярозы. Пры такіх абставінах у раёне загінулі з пачатку года 3 чалавекі.

Беражыце сябе і памятайце нумар службы ратавання 112.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Многодетные = счастливые
« Лістапада 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30