Нарасціць бы надоі

Date 20.05.2024 Man
Comment 685
Нарасціць бы надоі

У дадатак да змешчанай зводкі прывядзём яшчэ некалькі лічбаў.

На пачатак мая колькасць пагалоўя буйной рагатй жывёлы складала 28237 галоў (95,2% да аналагічнага леташнга перыяду. Па гэтым паказчыку змінусавалі ўсе гаспадаркі. Лік кароў павялічыўся на 13 галоў (100,1%). Тут крыху недапрацавалі толькі ААТ «Пагосцкі» і ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс». За студзень-красавік 2024 рэалізацыя малака склала 97,4%. Узровень таварнасці павялічыўся на 0,1 пункта і дасягнуў 90,4%. За справаздачны перыяд было вырашчана 1545 тон БРЖ, што склала 105% да мінулагодняга. Рэалізавана за гэты час 1467,2 тоны буйной рагатай жывёлы, а гэта 136,5%. Як бачым, з гадоўляй жывёлы і яе рэалізацыяй справы ў нас абстаяць някепска, а вось над ростам атрымання малака гаспадаркам неабходна яшчэ папрацаваць. І наступленне летняга перыяду з дастаткова багатым рацыёнам кармлення тут будзе як нельга дарэчы.

Што датычыць ЗАТ «Клявіца», то тут скарачэнне па-галоўя свіней да 28292 галоў адмоўна адбілася на паказчыках вырашчвання, рэалізацыі і валавых прыбаўленняў. Усе яны аказаліся ніжэй мінулагодніх. А вось сярэднесутачныя прывагі ўзраслі на 36 грамаў і складаюць 641 грам.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ. 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31