Нам пішуць: Шчыры візіт да матулі

Date 17.07.2026 Man
Comment 212
Нам пішуць: Шчыры візіт да матулі

Напярэдадні свята вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў старшыня райвыканкама Андрэй Сакалоўскі разам з прадстаўнічай дэлегацыяй работнікаў мясцовых органаў улады і сацыяльнай сферы раёна наведвалі былых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і яе ахвяр, і ў час сустрэч цікавіліся жыццём жывых сведкаў тых страшных падзей.

Наведаліся яны і да нашай матулі Паліны Майсееўны Шаўцовай, якая пражывае разам з намі на вуліцы Першамайскай горада Беразіно. Жанчына з’яўляецца малалетнім вязнем дзіцячага канцлагера Азарычы.

Нялёгка матулі давялося ў тых жудасных умовах, дзе на кожным кроку і кожны дзень кожнага вязня падпільноўвала смерць. Глыбокую душэўную рану захавала яна да гэтых дзён. Нечалавечыя ўмовы ўтрымання падарвалі і яе здароўе.

Прыезд да Паліны Майсееўны і да нас, яе родных, шаноўных гасцей стаў прыемным момантам, поўным пазітыўнага святочнага настрою.

Андрэй Валянцінавіч асабіста пацікавіўся ў маці не толькі станам яе здароўя, але і праблемамі, якія існуюць у нас, прапанаваў дапамогу ў іх вырашэнні. За кубкам гарбаты вялася непрымусовая шчырая гутарка на жыццёвыя тэмы, маці дзялілася сваімі горкімі ўспамінамі і дзякавала за аказваемую ёй увагу.

Мы, яе дзеці, таксама вельмі ўдзячны ўсім, хто ўдзельнічаў у гэтым візіце, за ўважлівыя і спагадлівыя адносіны да ветэранаў вайны і малалетніх вязняў канцлагераў. Дай Бог ім усім здароўя і дабра.

Сям’я ЛАПЦЁНАК,
г. Беразіно.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Ліпень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31