Калі веды – галоўны скарб

Date 23.09.2026 Man
Comment 17
Калі веды – галоўны скарб

Папоўніць скарбніцу самых важных ведаў у жыцці дапамагаюць школьнікам раённыя ратавальнікі: ва ўстановах адукацыі зараз праходзяць урокі бяспекі, якія нагадаюць дзятве правілы паводзінаў у самых розных жыццевых абставінах. Так, за апоші тыдзець бярэзінскія ратавальнікі правялі мерапрыемствы для вучняў бярэзінскай гімназіі, сярэдняй школы №3 Беразіно, Гарэніцкай і Дзмітравіцкай школ. Дома пачынаецца пажар, на чалавеку загарэлася вопратка, іскрыць разетка, нападае сабака, у дзверы ляпае незнаемы чалавек, заблукаў у лесе – пра гэтыя і іншыя абставіны размаўляюць ратавальнікі з дзецьмі.

 

Жыццевы вопыт у дзятвы яшчэ невялікі, аднак жа гісторый яны ведаюць зашмат: могуць расказаць, як бачылі пажар у роднай весцы, як ледзь не патануў іх сябар, як сустрэлі ваўка ў лесе ці патрапілі на гняздо дзікіх вос… Усе магчымыя небяспечныя сітуацыі можна пералічваць доўга. Галоўная задача навучальнага тандэму бацькі-настаўнікі-ратавальнікі – навучыць дзяцей прадбачыць небяспеку і па магчымасці пазбягаць яе, а пры неабходнасці дзейнічаць смела і рашуча.

У гульневым формаце, з прымяненнем розных форм работы, мы стукаем у дзіцячыя сэрцы і розум, каб зберагчы дзяцей ад неабдуманных учынкаў і небяспечных гульняў. Мультфільмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі – добрая дапамога ў навучанні.

Інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова расказвае:

– За летні час у раёне здарыўся адзін пажар з-за свавольства дзяцей з агнем. У весцы Жарамец дзеці 11-ці і 12-ці гадоў, што прыехалі са сталіцы адпачываць да родных, падпалілі анучу і кінулі яе на смецце ля дому, у якія даўно ніхто не жыў. Пазней распачаўся пажар. Дзеці прызналіся, што не мелі намеру падпаліць дом, аднак жа з-за ўласнай неабачлівасці пакінулі побач тлеючую анучу… Ніхто не пацярпеў, аднак ў жыцці бывае і інакш: гульні з запалкамі ў хаце, да прыкладу, могуць прывесці да пажару і гібелі дзіцяці. Падобныя выпадкі яшчэ раз павінны пераканаць дарослых: дзяцей нельга пакідаць без нагляду, у доме неабходна прыбраць з зоны доступа запалкі. Сачыце, каб малыя дзеці самі не карысталіся электрычнымі прыборамі і не маглі самастойна адчыніць вакно.

Устаноўка пажарнага апавяшчальніка ў кожным пакоі вашага дому – тая важная мера, якая выратуе людзей пры пажары. Прыбор падасць сігнал пры задымленні і чалавек будзе мець магчымасць своечасова зрэагаваць: выбегчы на вуліцу, выратаваць родных людзей і пазваніць па нумары 112, ліквідаваць невялікі агонь уласнымі сіламі.

Беражыце жылле ад пажару і не пакідайце малых дзяцей сам-насам з іх заняткамі: гэтыя заняткі далека не заўседы бываюць карыснымі і бяспечнымі.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « От станочника до начальника участка
« Верасень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30