На ўчастках — дапамагаюць валанцёры БРСМ!

Date 23.02.2022 Man
Comment 878
На ўчастках — дапамагаюць валанцёры БРСМ!

На ўчастку для галасавання ў гімназіі дзяжураць валанцёры, актывісты маладзёжнай грамадскай арганізацыі БРСМ, якія сустракаюць людзей каля ўваходу ў аўдыторыю, дзе ўласна праходзіць датэрміновае галасаванне, тлумачаць і паказваюць, да каго звяртацца каб атрымаць бюлецень.

Сёння свой выбар зрабіла і першы сакратар Бярэзінскага райкама БРСМ Кацярына Аўрамчык.

Пацікавіліся, якое значэнне гэта важная падзея мае для лідара раённай маладзёжнай арганізацыі:

— Мы разам галасуем за дабрабыт, шчаслівую будучыню і стабільнае развіццё нашай краіны. Менавіта за гэта я і аддала свой голас. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта Асноўны закон, які вызначае тое, як будзе далей рухацца наш народ, наша дзяржава. І што самае важнае асабіста для мяне – наша моладзь.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Реклама

« Январь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31