Даеш першы рэкорд

Date 24.02.2022 Man
Comment 1069
Даеш першы рэкорд

– Прыемна, што нашы вяскоўцы ў такі няпросты для краіны і свету час не згубілі дабрыні і чуллівасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і высокай адказнасці за справы дзяржавы. У такія хвіліны адчуваеш па– сапраўднаму гонар за сваіх землякоў, іх вялікую згуртаванасць у добрай справе, – з радасцю вітала нас старшыня выбарчай камісіі ў аграрадку Мікулічы Галіна Пянкрат.

Жанчына ўпэўнена, што рэфэрэндум – самая выдатная магчымасць выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. І на дададзеным выбарчым участку гэта разумеюць практычна ўсе выбаршчыкі.

Большасць маіх калег з іншых выбарчых участкаў гаварылі, што ў іх першымі выбаршчыкамі сталі людзі пенсійннага ўзросту, – расказвала жанчына. – Дык у нас першым упісаў сваё імя ў гісторыю рэферэндуму адзін са слаўных механізатараў адкрытага акцыянернага таварыства “Першамайскі” Віталій Абмётка. Ён на сваім трактары спяшаўся на працу і не прамінуў зазірнуць па дарозе на выбарчы ўчастак. Бюлетэнь у урну кідаў прама ў рабочай вопратцы.

Падкупляе членаў выбарчай камісіі і той факт, што людзі сур’ёзна падыходзяць да выбару.

– Яны неабыякавыя да таго, у якой краіне яны будуць жыць заўтра, — заўважае Галіна Пятроўна. – Ды і рэальна ацэньвае ход спраў у родным аграгарадку, а тут нядаўна адрамантавалі сістэму водазабеспячэння, набірае моц гаспадарка, квітнее пачатковая школа. Пералічваць усё зробленае не трэба, але варта падкрэсліць, што новы праект Канстытуцыі абяцае памножыць усе гэтыя здабыткі ў разы.

Мідана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.   

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Апрель 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30