Галасуе ветэран вайны

Date 27.02.2022 Man
Comment 794
Галасуе ветэран вайны

2022 год у Беларусі аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Памяці пра нашу слаўную мінуўшчыну, паходжанне, карані, пра гераічныя гады Вялікай Айчыннай вайны. Дык вось, Сафія Стасевіч якраз і з’яўляецца гэтай самай жывой памяццю. Яна – адна з нямногіх бярэзінцаў, хто носіць ганаровае званне ветэрана вайны.

Сёння у свае 96 гадоў Сафія Пятроўна не здраджвае сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыі, жыва цікавіцца ўсімі навінамі і падзеямі, што адбываюцца ў краіне і за яе межамі. Нераўнадушная яна і да правядзення рэспубліканскага рэферэндуму, далейшага лёсу нашай краіны, бо не з расказаў і фільмаў ведае яна цану свабоды і міру, тых поспехаў і дасягненняў, якія мае наша суверэнная дзяржава.

– Галасую за мір! – цвёрда агучыла яна сваё рашэнне, апускаючы бюлетэнь у перанасную урну, калі да яе прыбылі члены ўчастковай камісіі. – За мір і за новую Канстытуцыю, якая забяспечвае беларусам годнае і слаўнае жыццё, а нам, пажылым людзям, — шчасліую старасць і клопат. Веру, што неба над Беларуссю заўсёды будзе чыстым і светлым. Шчыра жадаю ўсім дабра і радасці ў жыцці і няхай яго ніколі не азмрочваюць ніякія патрасенні. Веру, што мы заўсёды знойдзем сілы супрацьстаяць любым замахам на нашу свабоду.

Фота Юліі Букель.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30