22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Date 22.06.2022 Man
Comment 566
22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны фашысцкая Германія і яе саюзнікі напалі на Савецкі Саюз. Часці Чырвонай Арміі  былі атакаваны нямецкімі войскамі па ўсёй мяжы. Масіраваным артабстрэлам і авіяўдарам падвергліся пагранічныя ўмацаванні і раёны дыслакацыі савецкіх войск ад Балтыйскага мора да Карпат.

Так пачалася самая кровапралітная і жудасная трагедыя мінулага стагоддзя, падзеі якой гулкім рэхам адгукаюцца ў сэрцах мільёнаў людзей па ўсім свеце. Так пачалася Вялікая Айчынная вайна.

У гісторыю чалавецтва яна ўвайшла як самая крывавая. Савецкаму народу прыйшлося прайсці праз нечалавечыя іспыты, выстаяць і перамагчы. Разам з салдатамі Чырвонай Арміі на абарону Айчыны падняліся старыя, жанчыны, дзеці. Падняўся і ўвесь беларускі народ. У бессмяротнасць пайшлі абаронцы Брэсцкай крэпасці, якія амаль месяц стрымлівалі ворага. Назаўжды ў памяці народа застанецца подзвіг беларускіх падпольшчыкаў і партызан.

Разам з усімі змагаліся з ненавісным ворагам і жыхары Бярэзіншчыны. Мы, нашчадкі, будзем несці кветкі да абеліскаў і помнікаў падпольшчыкаў, партызан і воінаў, загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця, будзем успамінаць бярэзінскія партызанскія брыгады, схіляць галовы ля помнікаў на брацкіх могілках у нашых гарадах і вёсках.

Жудасныя здзекі над мірнымі жыхарамі, карныя аперацыі, разбураныя і спаленыя гарады і вёскі не скарылі наш народ. Пад нагамі захопнікаў гарэла зямля. Усе разам – чырвонарамейцы, партызаны, падпольшчыкі, працаўнікі тылу, якія кавалі зброю для фронту, – вызвалілі родную зямлю ад ненавіснага ворага, заваявалі Вялікую Перамогу. Заваявалі вялікай і вельмі дарагой цаной. Беларусы не далічыліся кожнага трэцяга свайго жыхара.

Больш за сем дзесяцігоддзяў над намі стаіць мірнае блакітнае неба. На жаль, памяць у некаторых аказалася кароткай і ўсе больш і больш знаходзіцца ахвотнікаў перапісаць гісторыю на новы, патрэбны толькі ім лад, знесці і ліквідаваць помнікі герояў за мяжой. У выніку важкасць нашай перамогі ставіцца пад пытанне. Але ці можна аспрэчваць мільёны загінуўшых і закатаваных акупантамі жыццяў людзей. Колькасць іх дагэтуль дакладна невядома і пякучым болем б’е прама ў сэрцы родных і сваякоў герояў. Таму работа па выяўленні фактаў масавага генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны актыўна вядзецца праваахоўнымі органамі. У ёй задзейнічаны пошукавыя атрады і мясцовыя краязнаўцы, якія імкнуцца, каб як мага менш было белых плямаў у гісторыі ваенных падзей і ніколі не маглі ўзняць галоў у нашай краіне нашчадкі нацыяналістаў, ды і юнае пакаленне каб з вялікай павагай ставілася да дзядоў і прадзедаў.

Мы павінны быць і заставацца ўдзячнымі ўсім, хто адстаяў мір і незалежнасць нашай краіны!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER