За плённую працу

Date 06.07.2022 Man
Comment 531
За плённую працу

У канферэнц-зале Бярэзінскага райвыканкама адбылася ўрачыстая прыемная падзея – цырымонія ўзнагароджання работнікаў культуры.

Намеснік райвыканкама Уладзімір Навіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Мельнічонак уручылі Падзякі Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта за актыўную плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у сацыяльна-культурнае развіццё Бярэзінскага раёна дырэктару ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” Наталлі Маеўскай, дырэктару Бярэзінскага цэнтра культуры Марыі Бурымскай, дырэктару ДУК “Бярэзінскі цэнтр рамёстваў” Іне Хвашчэўскай, бібліятэкарам Святлане Рабкевіч і Вользе Мялешка, метадысту Вікторыі Багадзяж, прыбіральшчыкам памяшканняў Анжаліке Асадчай і Іне Юшкевіч.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER