Саюзу моладзі – 20 гадоў!

Date 09.09.2022 Man
Comment 529
Саюзу моладзі – 20 гадоў!

Так, сапраўды на календары грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” гэтымі днямі адзначаецца слаўная круглая дата 20-годдзя з часу яго стварэння.

Пройдзены саюзам шлях яшчэ не вельмі вялікі. Але і за гэты час на яго рахунку аказалася шмат карысных і цікавых спраў, ініцыятыў, мерапрыем-стваў, якія аб’ядноўваюць моладзь, робяць яе жыццёвую пазіцыю актыўнай, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, неабыякавых да жыцця сваёй Радзімы і яе слаўнай гісторыі.

Нямала такіх спраў і на рахунку бярэзінскіх членаў БРСМ.

Сёння ў сваіх радах яны аб’ядноўваюць 690 чалавек, якія не толькі прадстаўляюць навучэнскую моладзь, нямала сярод іх работнікаў многіх галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі, маладых спецыялістаў, якія аб’яднаны ў пярвічныя арганізацыі. 

Чым жа паспелі вызначыцца яны за апошні год?

Найбольш яскрава пазіцыя падрастаючага пакалення праявілася ў час правядзення сёлета ў лютым Рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з іх удзелам у акцыі “Голас моладзі”. Менавіта на ім маладыя людзі выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю, а таксама выступалі ў якасці валанцёраў на кожным участку для галасавання. Сваімі думкамі дзяліліся маладыя людзі і ў час папярэдняй Рэферэндуму кампаніі і ўдзелу ў адкрытых дыялогавых пляцоўках, а іх было праведзена больш за 20! Патрыятычны напрамак мелі таксама рэспубліканскі аўтапрабег “За адзіную Беларусь!”, велапрабегі, акцыі “Дзень вышыванкі” і “Да абароны Айчыны гатовы!”, “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, “Запалім агонь у нашых сэрцах”, у якіх бярэзінцы прымалі самы непасрэдны ўдзел.

Нашы члены БРСМ не толькі славяцца сваім удзелам у патрыятычных мерапрыемствах, але і праяўляюць сябе годна ў працоўных справах. Яскравы таму прыклад – масавыя сельскагаспадарчыя кампаніі, у прыватнасці галоўная з іх – жніво. Толькі сёлета ў час уборачнай кампаніі падарункі ад райкама БРСМ атрымалі пяць найбольш актыўных і працавітых маладых камбайнераў і вадзіцеляў Бярэзіншчыны.

Не застаюцца нашы юнакі і дзяўчаты ўбаку і ад многіх іншых праводзімых у рэспубліцы акцый. Так, сталі для іх ужо традыцыйнымі віншаванні з Днём жанчын, ускладанне кветак да помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам, працоўныя вахты да Дня працы, віншаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ганаровых юбіляраў рэгіёна, мерапрыемствы ў праграме Тыдня маці, удзел у агульнадзяржаўных святах.

Прапаганда здаровага ладу жыцця і аховы здароўя знаходзіць сваё адлюстраванне ў акцыях “Прывіты ад кавіду”, “Мяняем цыгарэты на цукеркі”. Ды і самі маладыя людзі паказваюць прыклад прыхільнасці да здаровага ладу жыцця, прымаючы ўдзел турфэстах, конкурсе “Уладар сяла” і іншых мерапрыемствах.

Нашы члены БРСМ не толькі славяцца сваім удзелам у патрыятычных мерапрыемствах, але і праяўляюць сябе годна ў працоўных справах. Яскравы таму прыклад – масавыя сельскагаспадарчыя кампаніі, у прыватнасці галоўная з іх – жніво. Толькі сёлета ў час уборачнай кампаніі падарункі ад райкама БРСМ атрымалі пяць найбольш актыўных і працавітых маладых камбайнераў і вадзіцеляў Бярэзіншчыны.

Не адстаюць у сваёй працавітасці і старшакласнікі-школьнікі. Яны – традыцыйныя члены студэнцкіх атрадаў, якія штогод у летні перыяд працуюць на розных аб’ектах раёна. Толькі сёлета ў 14 студатрадах налічвалася 138 байцоў. Яшчэ адзін атрад, маладзёжны атрад аховы правапарадку, створаны і актыўна дзейнічае ў цесным супрацоўніцтве з раённым аддзелам унутраных спраў. На абароне грамадскага парадку задзейнічана 29 членаў нашага саюза.

Важнымі напрамкамі працоўнага, патрыятычнага і маральнага выхавання нашай моладзі хочацца назваць і такія аспекты, як валанцёрскі рух “Добрае сэрца” (да яго далучана 118 валанцёраў), удзел у дабрачынных праектах і акцыях “У школу з добрым сэрцам”, “Цуды на Ражство”, “Аднаўленне святынь Беларусі” і г. д.

І няхай камусьці здадуцца нашы справы не вельмі маштабнымі і глабальнымі, няхай пакуль яшчэ ў полі зроку моладзі не так шмат напрамкаў дзейнасці і работы, але мы стараемся з падлеткавага ўзросту заявіць пра сябе ў меру сваіх магчымасцей і здольнасцей, імкнёмся да таго, каб падрастаючае сёння пакаленне было годным памяці сваіх папярэдніх пакаленняў. Але ж і вялікія рэчкі пачынаюцца з маленькіх ручайкоў.

Са святам цябе, маладое пакаленне, з юбілеем, БРСМ!

Кацярына АЎРАМЧЫК,
першы сакратар РК ГА “БРСМ”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER