Калі заасфальтуюць вуліцу Юбілейную?

Date 09.09.2022 Man
Comment 273
Калі заасфальтуюць вуліцу Юбілейную?

У групы ў сацыяльных сетках рэдакцыі газеты “Бярэзінская панарама” працягваюць паступаць звароты грамадзян, якія датычацца добраўпарадкавання нашага горада, у прыватнасці – асобных яго вуліц.

 

Апошнія звароты тычыліся асфальтавання вуліцы Юбілейнай і давядзення да ладу адрэзка завулка Маякоўскага (у прыватнасці, указвалася, што завулак Маякоўскага заасфальтаваны толькі часткова, а з прылягаючай да садка тэрыторыі ў памяшканні для дзяцей трапляе пыл).

Сітуацыю тлумачыць начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вераніка ФАМІНА:

– Наконт вуліцы Юбілейнай. Пытанне аб уключэнні названай вуліцы пад асфальтаванне ў 2023 годе будзе разгледжана, неабходныя работы там будуць праведзены пры наяўнасці фінансавання на гэтыя мэты. Лічбы нам будуць даведзены ў канцы бягучага года.

Што датычыць участка завулка Маякоўскага, то гаварыць аб яго асфальтаванні зараз мы не можам. Зразумела, узнятае пытанне будзе знаходзіцца на нашым кантролі. Але сказаць дакладна, што яно будзе ўключана ў план асфальтавання на наступны год, сёння мы не маем магчымасці.

Што датычыцца наогул плана добраўпарадкавання г. Беразіно і Бярэзінскага раёна на наступны год, то ён будзе вярстацца ў канцы снежня гэтага года і ўбачыць свет у раённай газеце ў лютым 2023 года. Безумоўна, хочацца зрабіць многае, але аб’ём выконваемых работ вызначаецца зыходзячы з аб’ёма фінансавання на 2023 год.

У рэдакцыі працуе “гарачая лінія” – 6-92-91! Тэлефануйце! Паспрабуем, знайсці адказы на вашы пытанні.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER