Увага!!! Навагоднія скідкі ад рэдакцыі

Date 10.12.2021 Man
Comment 1068

Каляндар няўмольна адлічвае апошнія дні 2021 года. Яшчэ крыху, і нас чакаюць традыцыйныя бой курантаў, пырскі шампанскага і знаёмы з дзяцінства водар ёлкі і мандарынаў. А яшчэ падарункі, якія будуць грэць душу і напаўняць сэрца радасцю цэлы год.

Праўда, выбар іх вельмі няпросты, бо дагадзіць кожнаму складана. Але ёсць сярод іх і тыя, якія аднолькава прыйдуцца па душы маладым людзям, асобам сталага ўзросту, пенсіянерам і дзецям. І тычыцца гэта нашага раённага выдання – газеты «Бярэзінская панарама», дзе кожны знойдзе сабе матэрыял па душы.

Дарэчы, рэдакцыя першай паклапацілася пра падарункі сваім падпісчыкам, бо абвясціла сапраўдны цэнапад. Так, з 10 па 27 снежня падпісны кошт на месячную індывідуальную падпіску зменшаны з 7 да 5 рублёў. Адзіная ўмова – падпісацца трэба не менш як на квартал.

Пры такой жа ўмове кошт ведамаснай падпіскі для ўстаноў адукацыі, культуры, сацыяльнай абароны і аховы здароўя зменшаны з 15 да 13 рублёў.

Раім усім паспяшацца і першым пакласці падпісныя квіткі пад ёлачку!

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER