Наш госць – першы намеснік міністра інфармацыі

Date 22.07.2022 Man
Comment 804
Наш госць – першы намеснік міністра інфармацыі

Сёння адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, цэнтральным пунктам парадку дня якога быў ход рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021-2025 гады” ў Бярэзінскім раёне. З ім пазнаёміла прысутных галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук.

У рабоце пасяджэння прыняў удзел першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч. Аказаўся ён тут зусім не выпадкова, бо адным з пунктаў пасяджэння быў разгляд пытання аб рабоце рэдакцыі газеты “Бярэзінская напарама”. З інфармацыяй выступіла галоўны рэдактар выдання Юлія Букель.

Затым Андрэй Кунцэвіч наведаў рэдакцыю, дзе азнаёміўся з умовамі работы і дзейнасцю мясцовых журналістаў. У кнізе ганаровых наведвальнікаў рэдакцыі ён пакінуў запіс наступнага зместу: “Калектыву газеты “Бярэзінская панарама”. Шаноўныя калегі, дзякуй вам за вашу працу! Міру і дабрабыту!”. Акрамя таго першы намеснік міністра не мог не пабываць і ў шыкоўных апартаментах раённай бібліятэкі, якія былі створаны тут зусім нядаўна пасля рэканструкцыі будынка. Ураджанні ад убачанага ў шаноўнага госця засталіся самыя станоўчыя.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER