«Учителя, низкий всем поклон!»

Date 30.09.2022 Man
Comment 482
«Учителя, низкий всем поклон!»

Гэтыя радкі з песні сталі выдатным лейтматывам раённага ўшананавання педагогаў з нагоды прафесійнага свята ў СШ №2 горада.

Настаўнікаў і выхавальнікаў тут віталі як  самых дарагіх і паважаных гасцей. Вучні яшчэ на ўваходзе стваралі віншавальную атмасферу – сустракалі з усмешкамі і  віншаваннямі. У фае былі устаноўлены фотазоны,  выставы – усё выканана крэатыўна і з густам. Як заўсёды, арыгінальны  святочны канцэрт і па арганізацыі, і па змесце – цудоўны, цікавы, класны!

З прафесійным святам педагогаў сардэчна віншавалі старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук,  начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова і старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі  Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Толкач.

– Вашаму святу спрыяе нават надвор’е,  –  звярнуўся да педагогаў з віншаваннямі Дзяніс Дзішук. –  Яшчэ ўчора неба было зацягнута хмарамі і надакучваў дождж,  а сёння паглядзіце: ва ўсю ззяе сонейка. Яно нібы хоча  кожнага з вас аддзячыць за вашу нястомную працу на ніве выхавання і навучання дзяцей. Зычу вам на няпростым прафесійным шляху поспехаў,  здароўя і ўпэўненасці  ў сваім высокім прызванні.  

На прафесійныя святы старшыня райвыканкама з пустымі рукамі не ходзіць. Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны за сумленную працу, прафесіяналізм і значны ўклад ў справу навучання і выхавання  галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Зябко, выхавальніцу дзіцячага садка №4 Аксана Кавяцінец, настаўніца біялогіі  СШ №2 Святлана Тыцюк і педагог дадатковай адукацыі Інтелектуальнага цэнтра дадатковай адукацыі  дзяцей і моладзі Ігар Чарнушевіч.                               

Аб тым, хто яшчэ з педагогаў  атрымаў узнагароду з нагоды прафесійнага свята, як павіншавалі  ветеранаў  педагагічнай працы, чытайце на старонках нашай газеты.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER