Зробім горад чыстым і прыгожым

Date 25.10.2022 Man
Comment 1579
Зробім горад чыстым і прыгожым

Зялёны горад – заўсёды ўтульнасць і прыгажосць. Ісціна такая ж бясспрэчная, як і тая, што ўвосень зялёны горад – вялікая работа для працаўнікоў камунальнай гаспадаркі і абслугоўваючага персаналу арганізацый і ўстаноў.
Давайце разам зробім наш горад чыстым і прыгожым: далучайцеся да добраўпарадкавання.

Калі сёлета нават у канцы кастрычніка мы з вамі яшчэ можам у поўнай меры захапляцца фарбамі восені і з задавальненнем блукаць па парках, слухаючы, як прыемна і настальгічна шамаціць пад нагамі апалае лісце, можам рабіць выдатныя фотаздымкі, імкнучыся захаваць у іх восеньскую прыгажосць, можам збіраць рознакаляровае лісце ў букеты, то камунальнікі і рабочыя найперш думаюць аб тым, як прыбраць лістоту з гарадскіх вуліц. Яны як ніхто ведаюць, што прыгажосць восеньскіх фарбаў – з’ява вельмі кароткачасовая. Усяго пара тыдняў, і на нашых вачах лістота счарнее, размокне, стане непрывабнай і нават небяспечнай: мокрае лісце, напрыклад, на асфальце павялічвае тармазны шлях аўтамабіля.

Таму прыбраць непатрэбны ўжо дрэвам убор трэба як мага хутчэй і якасней. Вось і атрымліваецца, што работа восенню па ўборцы не менш напружаная, чым зімой. Уборка апалай лістоты патрабуе нямала часу, сіл і, безумоўна, сродкаў, бо, акрамя рук і грабляў, на ўборцы занята і тэхніка. Дзякуючы камунальнікам дагэтуль не згубіў эстэтычны выгляд центральны парк і павінен застацца такім жа акуратнымі пасля зімы, ды і іншыя вуліцы вабяць чысцінёй.

– Наш дом пабудаваны яшчэ ў 1961 годзе, – расказвае жыхарка дома Раіса Шантар, – сёлета тут быў капітальны рамонт, заменены дах і зроблена цеплавая рэабілітацыя тарцовых сценаў. Надыйшла чарга і да навядзення парадку на двары – асфальтавання.

Камунальнікі са сваёй задачай ўборкі горада ад лістоты спраўляюцца і добрую дапамогу ім у гэтым аказваюць калектывы арганізацый і ўстаноў. Так, у панядзелак кіпела работа на тэрыторыі раённага цэнтра культуры. Тут заўсёды шмат лістоты пакідаюць велічныя каштаны, але ўся яна шчыльна зграбалася, трамбавалася і грузілася на машыну.

Дзякуюць неспадзявана цёплы кастрычнік камунальнікі і за тое, што ёсць выдатная магчымасць распачаць работы па добраўпарадкаванні тэрыторый. За гэтай задачай мы засталі камунальнікаў у двары дома №18 па завулку Ленінскаму горада.

Застаецца толькі нагадаць, што “долго верить в сказки октября” ніяк нельга. Спрыяльнае надвор’е ў любы момант можа скончыцца. Таму самы час і гаспадарам сядзібаў прыбраць апалую лістоту па-за тэрыторый сваіх дамоў, каб сустрэць зіму ў чысціні і парадку! Гэта зробіць наш горад яшчэ больш прывабным у самае шэрае надвор’е.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER