Добрыя справы добрых сэрцаў

Date 05.12.2022 Man
Comment 627
Добрыя справы добрых сэрцаў

5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень валанцёра. Менавіта ў гэты дзень ва ўсіх куточках Зямлі ўвага пераключаецца з тых, каму неабходны дапамога і клопат, на тых, хто дорыць іх штодзень іншым людзям.

А пакуль гэты дзень не настаў, самы час яшчэ камусьці прыйсці на дапамогу. Гэтым прынцыпам кіруюцца валанцёры з атрада “Добрае сэрца” Лешніцкай сярэдняй школы. Яны, нягледзячы на пэўны мароз, вырашылі пачысціць ад снегу падворак састарэлай жанчыны ў аграгарадку Лешніца, а затым яшчэ і навялі парадак каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

– Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” з’явіўся ў нас у 2017 годзе, – гавораць педагогі школы, - і адразу набыў папулярнасць сярод нашых старшакласнікаў. Яны ўзялі пад сваю апеку адзінокіх састарэлых, інвалідаў і шматдзетныя сем’і. Хочацца аддаць належнае нашым валанцёрам, бо яны не лянуюцца прынесці вады, скласці дровы, падмесці ў двары і нават управіцца з вялікім ураджаем яблыкаў. Робяць вучні гэта шчыра, сумленна і, сапраўды, з добрым сэрцам.


Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER