Дзяды Марозы і Снягуркі зладзілі маляўнічае шэсце ў Беразіно

Date 21.12.2022 Man
Comment 789
Дзяды Марозы і Снягуркі зладзілі маляўнічае шэсце ў Беразіно

Традыцыйнае навагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак адбылося сёння ў Беразіно . Каля сотні казачных персанажаў прайшлі па цэнтральнай вуліцы горада і падарылі кожнаму магчымасць загадаць свае запаветнае жаданне.

Маляўнічая калона пераадолела дыстанцыю ад СШ № 3 да цэнтральнай плошчы. Акрамя Дзядоў Марозаў і Снягурачак у святочным парадзе ўдзельнічалі Снегавікі, іншыя зімовыя персанажы.і , вядома, сімвал будучага года Белы Трус.

Па беларускіх традыцыях, Дзяды Марозы і Снягуркі аддалі перавагу сучаснаму казачнаму аўтатранспарту.

Паглядзець на маляўнічае відовішча і пранікнуцца навагоднім настроем прыйшлі шматлікія жыхары горада і мноства дзятвы.

Кульмінацыяй навагодняга шэсця стаў традыцыйны флешмоб Дзедаў Марозаў і Снягурак, прывітанне галоўнага Дзеда Мароза і, вядома, чароўнае запальванне прыгажуні- ёлкі.

Завяршылася шэсце вяселым карагодам, пазіраваннем з казачнымі персанажамі для селфі.

Казачныя персанажы з задавальненнем пазіравалі для фота з тымі, якія прыйшлі на парад гараджанамі.

Святочны настрой усім удзельнікам свята дабаўлялі кірмашы, дзе можна было набыць сімвал будучага года – Труса ал лепшых майстроў, , выбраць арыгінальны падарунак сябрам і родным.І вядома набыць прыгужюню-елку.

 

Дзед Мароз:

- У мяне ўжо ўнушальны “дзед марозаўскі” стаж і я ганаруся. З задавальненнем бяру ўдзел у шэсці і загадваю жаданне.Не буду хітрыць, бо яно практычна заўсёды збываецца. Напэўна. я ведаю як гэта правільна рабіць і веру ў цуды!

 

Дзмітрый і Кацярына ГАЙДУК:

- Я з малодшай дачушкай - пастаянныя ўдзельнікі шэсця. Падабаецца нам тут усе ад бойкіх кірмашоў, дзе мы нязменна купляем розныя цацкі. да карагоду з Дзедамі Марозамі і Снягуркамі. Ды жыве ў нашай сям’і традыцыя пісаць лісты Дзеду Марозу. Мы з жонкай іх чытаем і нязменна выконваем мары дзяцей.

 

Іван НАВУМАЎ:

- Я вялікі аматар шэсця. Уражанняў ад яго хапае на цэлы год. Ды і па традыцыі я тут заўсёды загадваю жаданне. На гэты раз яно ў мяне асабістае. Таму расказваць нікому не буду.

 

Алена АБАЗОВІК:

- Вы ведаеце. у жыцці няма больш казачнага свята, чым Новы год. Кожны год я прасіла ў Дзеда Мароза нешта асабістае ўласна для сябе. але селта ў гэтым яркім і вяселым карагодзе хачу больш глабальнага. Мне хочацца, каб усе жылі ў ладзе і згодзе, не ведалі выбухаў і стрэлаў, не гінулі людзі і не плакалі дзеці. Мяркую, што мае жаданне падзеляць мноства людзей і яно абавязкова збудзецца. 

 Падрабязней аб шэсці Дзедаў Марозаў і Снягурак чытайце на старонках газеты.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER