З віншаваннямі – да ветэрана!

Date 09.01.2023 Man
Comment 689
З віншаваннямі – да ветэрана!

Свой значны юбілей, 95-годдзе, адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ганна Собаль.

 

Са шчырымі словамі віншавання, падарункамі завіталі да Ганны Лаўрэнцьеўны намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка, старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Алена Жолудзева і юныя піянеры.

– Ваша жыццё і ваш гераічны подзвіг – прыклад для пераймання маладому пакаленню, – гаварыла Вольга Каляка,вітаючы слаўную юбілярку. – Дзякуй вам за нашу Перамогу і незалежнасць! Моцнага вам здароўя!

Шчырыя словы выказалі Ганне Лаўрэнцьеўне таксама Анатоль Зябко і Алена Жолудзева, якія падкрэслілі, што дзяржава праяўляе пра ветэранаў вайны самую пільную ўвагу і клопат, выказалі пажаданні добрага здароўя і дабрабыту.

Вялікі эмацыянальны ўплыў аказала сустрэча на юных піянераў, для якіх жанчына ўяўляе сабой сапраўды жывую старонку гісторыі нашай Радзімы, якую яны вывучаюць па падручніках.

Жанчына была расчулена візітам і ў адрас гасцей выказала нямала падзячных слоў.

Ганна Лаўрэнцьеўна зусім маладзенькай дзяўчынкай працавала для фронту ў тыле ў Краснаярскім краі. За той нялёгкі час – шмат узнагарод, медалі. А самае галоўнае – наша ўдзячнасць за мірнае неба.

Ужо ў мірны час Ганна Лаўрэнцьеўна шмат галоў адпрацавала ў райспажыўтаварыстве. І сёння не забываюць яе былыя калегі, кіраўніцтва Бярэзінскага філіяла Мінаблспажыўтаварыства. Таксама завіталі з віншаваннямі і шчырымі словамі ўдзячнасці.

– Вельмі прыемна і нечакана, што зазірнулі да мяне! Вялікі дзякуй за памяць, за шчырыя словы віншавання! І вам ўсім я жадаю дабра, міра і ўсяго самага найлепшага!

 Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER