Запрашае “Бярэзінская лыжня-2023”

Date 14.02.2023 Man
Comment 842
Запрашае “Бярэзінская лыжня-2023”

18 лютага ў в. Жорнаўка на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” пройдзе спартакіяда сярод калектываў у рамках зімовага спартыўнага свята “Бярэзінская лыжня-2023”.

У праграму ўваходзяць камандная эстафета (склад каманды 4 чалавекі: 3 мужчыны і 1 жанчына, узрост неабмежаваны), а таксама масавы старт усіх жадаючых па трох узроставых катэгорыях – 20-30 гадоў, 31-40 і  старэй 40 гадоў.

Каманда-пераможца спаборніцтва вызначаецца па выніках праходжання эстафеты, пераможцы ў масавым старце – па найменшым часе праходжання дыстанцыі.

Пераможцы і прызёры будуць адзначаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.30 да 10.30, пачатак спаборніцтваў – у 11 гадзін.

Падтрымайце свае каманды і самі выходзьце на старт. Колькасць удзельнікаў спаборніцтваў не абмежаваная.

Прыемнага адпачынку на свежым паветры і вялікага зараду бадзёрасці!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER