Хатынь: боль і памяць без тэрміну даўнасці

Date 21.03.2023 Man
Comment 866
Хатынь: боль і памяць без тэрміну даўнасці

Сёння на календары беларусаў – трагічная чорная дата: спаўняецца 80 гадоў з дня ўчынення фашысцкімі нелюдзямі трагедыі вёскі Хатынь.

Колькі гора, пакут і болю атаясамліваецца ў нас з гэтай назвай, блізкай памяці кожнага жыхара нашай рэспублікі. Хатынь для нас – не толькі горкая памяць пра Вялікую Айчынную вайну, ахвяры і гераізм народа, які не пакарыўся навале карычневай чумы, але і папярэджанне таму, што вайна ніколі не павінна паўтарыцца ў Беларусі і мы павінны прыкласці ўсе намаганні для захавання падоранага нам міру.

Пра памяць, пра гісторыю, пра генацыд расказвае сёння сваім наведвальнікам краязнаўчы музей “Люстэрка часу” Бярэзінскай гімназіі. Тут часта бывае шмат людзей, асабліва моладзі і дзяцей. Уважліва і пранікнёна слухаюць яны аповед пра гісторыю свайго краю і гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вучыцца на гісторыі, ведаць і шанаваць яе – значыць быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны, якія ніколі не дапусцяць, каб на роднай зямлі пралівалася кроў і паўтарылася трагедыя Хатыні.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER