За сваю старанную працу на ім былі адзначаны многія работнікі Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства. Для выканання гэтай адказнай і прыемнай місіі, а таксама віншавання са святам да яго віноўнікаў прыбылі старшыня Беларускага прафсаюза работікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Аксана Герашчанка, намеснік старшыні абласнога праўлення спажыўкааперацыыі па эканоміцы Юрый Іпатаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама па эканоміцы Любоў Булойчык.
Не з пустымі рукамі прыбылі да работнікаў гандлю таксама намеснік дырэктара Бярэзінкага лясгаса Віталь Умінскі і начальнік РАНС Іван Мазанік.
Нямала ўзнагарод уручыла сваім калегам і дырэктар Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства Валянціна Барысевіч.
Завячршылася мерапрыемства канцэртнай прагарамай салістаў раённага цэнтра культуры.