Дзякуй за мірнае неба!
.jpg)
Самае пачэснае месца на мітынгу займала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сафія Пятроўна Стасевіч. У святочным адзенні, з медалямі на грудзях. Бярэзінцы пазіралі на яе з удзячнасцю. А дзеткі адразу ж падышлі з кветкамі…
- Дзякуй за мірнае неба! – сказалі яны Сафіі Пятроўне.
- Жадаю ўсім нам мірнага неба! Гэта самае галоўная каштоўнасць, якая ёсць у нас, беларусаў! – гаварыла Сафія Пятроўна.
Мы памятаем! Ганарымся! І ніколі не забудзем!
У 10.00 пачаўся мітынг. З віншавальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук:
- Сёння на нашым календары значнае свята для кожнага беларуса. Дзень Незалежнасці – гэта сімвал моцы нашага народа. Вялікай цаной нам далася свабода і незалежнасць: Мы не забудзем пра тую вайну, пра подзвігі нашых дзедаў і прадзедаў!
Вялікі дзякуй нашым ветэранам. Мы, сёння аддаём даніну павагі нашым загінуўшым, ушаноўваем франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу – усіх, хто на сваіх плячах вынес цяжар ваеннага ліхалецця. Нізкі паклон пераможцам, якія адваявалі мір на зямлі для нас і наступных пакаленняў. Са святам вас, дарагія бярэзінцы! Няхай заўсёды будзе мір і працвітае наша зямля. Жадаю вам любві, дабрабыту і працвітання ў кожным доме і кожнай сям’і. Няхай кожны ваш день будзе напоўнены новымі дасягненнямі! Са святам! З Днём Незалежнасці!
.jpg)
Хвіліна маўчання…
… Хвіліна маўчання. Гулкім рэхам разносіцца па наваколлі залп салюту. Да падножжа помніка загінуўшым героям ускладаюцца вянкі і жывыя кветкі ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, моладзі і рэлігійных арганізацый, савета ветэранаў.
.jpg)
Шчымлівая кампазіцыя
Думаю, усіх уразіла, нікога не пакінула раўнадушным шчымлівая кампазіцыя ў выкананні Дзмітрыя Мяшалкіна.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Праздничные мероприятия проходят в Березино
Награждение лучших березинцев
Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.
.jpg)