Надвор’е рабоце – не перашкода

Date 06.02.2025 Man
Comment 865
Надвор’е рабоце – не перашкода

Пачатак новага 2025 года, аб’яўленага Годам навядзення парадку на зямлі, не застаў бярэзінцаў знянацку і ў роспачы. Да правядзення падобных работ мы заўсёды ставімся станоўча і з жаданнем, каб наш родны куточак Айчыны станавіўся ўтульным, чыстым, дагледжаным і прыносіў кожнаму з нас радасць.

Шчыра дораць яе сваім землякам работнікі ДРБУ-192. Нягледзячы на зімовую пару, яны актыўна працуюць над паляпшэннем дарог і вуліц населеных пунктаў раёна. Так, на гэтым тыдні яны займаліся рамонтам з наступнай падсыпкай пясчана-гравійнай сумессю вуліцы Паўднёвай вёскі Альхоўка.

Гэта ўжо не першы сёлетні аб’ект дарожнікаў. Яшчэ раней падобныя работы яны выконвалі на вуліцах Пралетарскай і Свабоды г. Беразіно. Што ж, узяты добры старт працэсу добраўпарадкавання нашай малой радзімы.   

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июль 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31