Работы па падрыхтоўцы да раённых Дажынак працягваюцца

Date 19.07.2022 Man
Comment 455
Работы па падрыхтоўцы да раённых Дажынак працягваюцца

Сёння на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзянісам Дзішуком адбылася выязная нарада ў аграгарадок Брадзец па праверцы ходу падрыхтоўкі гэтага населенага пункта да маючых адбыцца раённых Дажынак-2022.

Сёння тут вядуцца работы па добраўпарадкаванні магілы загінуўшых воінаў-землякоў, месца, дзе плануецца арганізаваць святочную пляцоўку, будынак мясцовага клуба-бібліятэкі. Не застаюцца па-за ўвагай таксама аб’екты сістэмы аховы здароўя, гандлю, школа, ААТ “Брадзец” і г.д. У ходзе нарады былі адзначаны аб’ёмы выкананых работ і пастаўлены задачы перад кіраўнікамі адпаведных служб па далейшым добраўпарадкаванні будучага цэнтра дажынак.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўатара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER