Любоў з маленства

Date 26.07.2022 Man
Comment 379
Любоў з маленства

Аляксандр Буднік паспяхова працуе станочнікам у вытворча-майстарскім участку "Беразіно" Бярэзінскага лясгаса.

Штодзень з задавальненнем збіраецца ён на работу, і з задавальненнем вяртаецца са змены дадому. Бо дома чакаюць любімая жонка Наталля і дачушка Варвара, якой хутка споўніцца тры гады.

– Родам я з вёскі Мачаск, – гаворыць маладая матуля. – А муж з суседняй вёскі Казлоў Бераг. Так што выраслі мы ў маляўнічых мясцінах. І наогул, хоць жывём зараз у Беразіно, ніколі не забудзем дарогу да вёскі... Стараемся па магчымасці цікава праводзіць свой вольны час. Вось у студзені прыязджалі ў Новіны і разам з яе жыхарамі і гасцямі "цягнулі Каляду на дуба". Гэта вельмі цікавы абрад. Мая бабуля – Вера Чарнавец (яна жыве ў Любушанах) – таксама актыўная ўдзельніца абрадаў і іншых культурных мерапрыемстваў. Так што мы стараемся і сваёй дачушцы прывіваць любоў да нашых родных мясцін, нашай культурнай спадчыны з маленства.

А ў чэрвені наш татка ўдзельнічаў у летняй спартакіядзе сярод работнікаў Бярэзінскага лясгаса, і мы з дачушкай таксама прысутнічалі на спаборніцтвах, "хварэлі" за яго і за каманду, у складзе якой ён спаборнічаў. Варвара нават пагуляла з мячыкам у спартыўнай зале і вярталася дадому задаволеная, з мноствам станоўчых эмоцый.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER