Жніво – стратэгічная задача

Date 26.07.2022 Man
Comment 594
Жніво – стратэгічная задача

Дакладныя задачы перад працаўнікамі аграпрамысловага комплексу паставіў на селектарнай нарадзе, прысвечанай уборачнай кампаніі наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Яно і зразумела: харчовая бяспека любой краіны заўсёды з’яўлялася стратэгічным пытаннем. А яно сёлета абвострана многімі фактарамі міжнароднага жыцця.

Таму і патрабуецца павелічэнне аб’ёмаў намалочанай збажыны. За кошт росту прадукцыйнасці працы, найбольшай аддачы кожнага гектара зямлі, у тым ліку і за кошт меліяравання (пра што гаварылася на нарадзе), павышэння культуры земляробства і ўкаранення новых сартоў і відаў зерневых культур.

У прыватнасці, рабіўся акцэнт на больш шырокае выкарыстанне Беларусі такой культуры, як азімы ячмень. Вырошчваем яго і мы ў нашым сельгасфіліяле. Пакуль што плошча, адведзеная пад яго, не вельмі вялікая, бо культура гэтая для нас новая. І ўжо сёлетні год паказаў, што пры належным за ёй доглядам яна можа даць высокі ўраджай, прычым, не на самых багатых бярэзінскіх землях. Уборка азімага ячменя ў нас ужо завершана, а на круг мы атрымалі яго па 45,5 цэнтнера з гектара.

Сёння мы стаім на старце масавага жніва. Упэўненасць у тым, што правядзём мы яго якасна і своечасова, у нас ёсць, бо ўсім неабходным для правядзення гэтых работ мы забяспечаны, а ў працавітасці сваіх людзей не сумняваемся. Паказваць жа нізкія вынікі – не ў нашым характары.

Дзмітрый КАЛАЦЭЙ, дырэктар філіяла ААТ “Ома”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER