Убяром кожнае зярнятка

Date 26.07.2022 Man
Comment 1275
Убяром кожнае зярнятка

Я таксама прымала удзел ў селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі, якую сёння праводзіў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка.

Ён вельмі дакладна ахарактарызаваў сёлетняе жніво як стратэгічнае. І так яно ёсць на самой справе на фоне той палітычнай і эканамічнай сітуацыі, што зараз пануе ў свеце. А пастаўленая Кіраўніком дзяржавы задача намалаціць 10 мільёнаў тон збожжа і зерня дазволіць нашай рэспубліцы адчуваць сябе даволі стабільна і нарошчваць сельскагаспадарчую вытворчасць як аснову харчовай бяспекі.

Свой дастойны ўклад у гэтую справу ўносяць і нашы земляробы. Ужо першыя дні ўборкі азімага ячменю і азімага рапса даюць нам падставы з упэўненасцю сцвярджаць, што наш сёлетні каравай будзе больш важкім і багатым. Зроблена для гэтага было нямала, пачынаючы з мінулай восені, калі мы прыступілі да азімага сева. Далейшыя намаганні таксама не засталіся без станоўчых вынікаў. І сёння ў нас спее багаты ўраджай. Сабраць яго да апошняга зярнятка, своечасова і пры высокай адказнасці і дысцыпліне на кожным рабочым месцы – такая задача пастаўлена Прэзідэнтам перад аграрыямі рэспублікі. Менавіта так і прывыклі мы працаваць, з такім падыходам выконваем ускладзеную на нас адказную місію.

Наталля СОКАЛ, дырэктар ААТ “Пагосцкі”, старшыня раённага савета аграпрамысловага саюза.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31