Брадзец рыхтуецца прыняць раённыя Дажынкі

Date 16.08.2022 Man
Comment 516
Брадзец рыхтуецца прыняць раённыя Дажынкі

Плануецца, што 16 верасня будзем святкаваць адно з самых галоўных свят хлебаробаў – раённыя Дажынкі. Раённыя пройдуць у Брадцы. Зараз аграгарадок рыхтуецца да свята: ідзе добраўпарарадкаванне.

 

Сёння зноў на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзянісам Дзішуком адбылася выязная нарада ў аграгарадок Брадзец па праверцы ходу падрыхтоўкі гэтага населенага пункта да маючых адбыцца раённых Дажынак-2022.

– Мы павінны падрыхтавацца да свята на самым высокім узроўні, – заўважыў Дзяніс Ігаравіч. – Добраўпарадкаваць Брадзец так, каб людзям засталася памяць аб Дажынках.

Новае месца канторы

Кантора сельгаспрадпрыемсва ўжо пераязджае ў новы будынак.

 

Галоўная сцэна – непадалёк ад амбулаторыі

Само ж свята пройдзе непадалёк ад амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Тут будзе размешчана “сцэна” галоўнага свята.

У амбулаторыі ідзе цякучы рамонт. Ужо заменена  страха амбулаторыі, фізкультурна-аздараўленчага комплексу.  Таксама вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Зараз ідуць работы па стварэнні зоны адпачынку непадалёк ад амбулаторы: кладуць тратуарную плітку. А затым будуць пастаўлены лавачкі для вяскоўцаў.

Замена агароджы, рамонт дарог

Мяняецца знешні выгляд Брадца не толькі тут. На працягу ўсёй цэнтральнай вуліцы (а гэта, лічы, два кіламетры) будзе заменена агароджа. Зараз яе фарбуцюць.

 

Добраўпарадкаванне помніка

Ідзе  рамонт і самога помніка і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яго. Ужо высячаны кусты, пакладзена плітка.  

 

Замест пошты – перасоўны пункт

У Брадцы даволі доўгі час пошта працавала толькі адзін раз на тыдзень: было вакантнае месца. Зараз праблема вырашаецца. З 1 верасня жыхароў будзе абслугоўваць сучасная “пошта на колах”.

 

Магазін і пажарнае дэпо

Мясцовы магазін таксама адрамантаваны з заменай страхі і афарбоўкай фасаду. У хуткім часе будзе патынкавана і пажарнае дэпо будзе патынкавана.

 

Да 1 верасня

– Усё з запланаванага мы павінны зрабіць у тэрмін! 1 верасня  будзем прымаць аб’ект. Да гэтага часу асноўныя работы павінны быць завершаны.

 

 

 Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER