А вы любіце чытаць?

Date 09.09.2022 Man
Comment 503
А вы любіце чытаць?

Ірына Бурко:

- Я добра вучылася ў школе, таму ўсю школьную праграму чытала абавязкова. Ды і ўсе мае равеснікі шмат тады чыталі. Асабіста мне ў школьныя гады запомніўся раман Івана Мележа “Подых навальніцы”. Яго я прычытала залпам. Затым маім любімым аўтарам стаў славуты педагог Антон Макаранка. Ды і як жа інакш, калі я выбрала для сябе шлях педагога. Сёння я таксама сябрую з кнігай – чытаю казкі ўнукам. Падабаюцца мне як даўно ўпадабаныя творы, так і казкі сучасных беларускіх пісьменнікаў.

 

Ірына Осіпава:

- Тут варта ўспомніць, што у школе я вучылася на выдатна. Таму заўседы шмат чытала. Ды і назаўсёды ўрэзаліся ў маю памяць з дзяцінства ўражанні ад кнігі “Дзікая сабака Дзінга”. Памятаю, як я дзяўчынкай шчыра, усім сэрцам перажывала за лес сабакі і галоўных герояў, як не спала з-за іх начамі. Сення ў свае сталыя гады чытанню я таксама не здраджваю. Штомесяц чытаю 5-6 кніг разнастайных жанраў. Выбраць і назваць сярод іх адну мне складана, але перавагу аддаю містыцы.

Жанна Круталевіч:

– Я па адукацыі філолаг. Таму мне ніколі не пералічыць, колькі кніг я прачытала ў школе і інстытуце. Ды і ў сталым узросце чытанне з’яўляецца маім самым лепшым рэлаксам. Наведваю я рэгулярна і бібліятэку, бо тут запісаны мой бацька. Ды і сама часта вольны час праводжу за чытаннем. Праўда, цяпер што пачытаць, мне падказваюць дзеці. Яны ахвотна набываюць кніжныя навінкі. Дзякуючы ім я прачытала раманы Даніэла Кіза “Цветы для Энджернома” і Луізы Мэй “Маленькие женщины”. Раю ўсім пачытаць гэтых аўтараў.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER