Лепшы сацыяльны работнік Бярэзіншчыны – Вольга Касцюкевіч

Date 09.09.2022 Man
Comment 442
Лепшы сацыяльны работнік Бярэзіншчыны – Вольга Касцюкевіч

Тэрыятарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання правёў традыцыйны ўжо раённы конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы сацыяльны работнік 2022”.

У ім прымалі ўдзел пяць сацыяльных работнікаў адддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Бярэзінскага ТЦЦ САН. Гэта Вераніка Аўтуховіч, Таццяна Грынкевіч, Вольга Касцюкевіч, Святлана Лебедзь і Ніна Пучынская. Розны стаж работы ў сацыяльнай сферы маюць яны, розную колькасць асоб, якіх абслугоўваюць, розны ў іх і кантынгент састарэлых грамадзян – не толькі гараджане, а і жыхары вёсак. У многім адрозніваюцца паміж сабой гэтыя жанчыны, але аб’ядноўваюць іх сардэчнасць у носінамі з людзьмі, клапатлівыя адносіны да нямоглых састарэлых і адданасць выбранай справе.

Свае майстэрства, унікальныя здольнасці, магчымасць знайсці нестандарнае выйсце са складанай сітуацыі, кемлівасць і прафесіяналізм удзельніцы мерапрыемства дэманстравалі падчас дэманстрацыі візітнай карткі, кокнкурсу эрудыцыі (а ён праходзіў у два этапы), конкурсах “Віншавальная паштоўка” і “Слабо?”. Кожнае заданне вызначалася сваёй арыгінальнасцю і патрабавала ад удзельнікаў нямала вынаходніцтва. Напрыклад, па ўмовах конкурсу “Слабо?” патрабавалася скласці меню на дзень, якое было б паўнацэнным для чалавека і каштавала ўсяго 10 рублёў.

Кожнае выступленне ўдзельнікаў конкурсу балельшчыкі і госці віталі дружнымі апладысментамі і словамі падтрымкі. І такая ацэнка была заслужанай, бо ўсе выступленні і адказы вызначаліся сваёй арыгінальнасцю і вытанчанасцю.

У перапынках паміж конкурснымі заданнямі сваімі спевамі прысутных радавалі наведвальнікі адзялення дзённага знаходжання Мікалакй Пратачук, Ірына Федарычнык, Вераніка Заблоцкая, Аляксандр Мядоўнікаў, Ганна Касьянчык і Марына Кароль і іх музычны кіраўнік Тамара Дземяшкеівч. Акрамя таго ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца  з выстаўкай творчасці і хобі канкурсантак.

І вось нарэшце ўсе выпрабаванні засталіся ў мінулым. Наступае ўрачысты момант узнагароджвання. Забягаючы наперад, адзначым, што пакрыўджаным не застаўся ніхто. Так, Вераніка Атуховіч прызнана лепшай у намінацыі “Маладосць і інтэлект”, Таццяна Грынкевіч – у намінацыі “находлівасць”, Свячтлана Лебедзь – у намінацыі “Зачараванне”, Ніна Пучынская – у намінацыі “Добрае сэрца”. Пераможцам жа раённага конкурсу “Лепшы сацыяльны педагог 2022” прызнана Вольга Касцюкевіч.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER