Першы асенні кірмаш

Date 01.10.2022 Man
Comment 393
Першы асенні кірмаш

Сёння на гарадскім стадыёне распачаўся сезон асенніх кірмашоў па продажы ўсім жыдаючым папоўніць свае запасы на зіму тавараў сельскагаспадрчай галіны. Тут былі шырока прадстаўлены бульба, морква, буракі, перац, цыбуля. У залежнасці ад прадаўцоў вар’ірываліся і цэны на гэтую прадукцыю. Але ўсе яны былі памяркоўнымі і ніжэй за тыя штодзённыя.

Большай часткай сваю прадукцыю прапаноўвалі прадстаўнікі фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама госці са Столінскага раёна. Так, наша фермеская гаспадарка “Экопродвижеие” рэалізоўвала бульбу, індывіуальны прадпрымальнік Аліеў замест прывычных для яго кавуноў выставіў на продаж бульбу, перац і цыбулю, асартымент тавару столінцаў уключаў у сябе ене толькі гародніну, алеі і грэцкія арэхі і нават кветкі. Сваю эксклюзіўную прадукцыю, зробленую ўласнымі рукамі рэкламіраваў бярэзінец Мікалай Белавусаў – плеценыя карзінкі.

Жывую цікавасць наведвальнікаў кірмашу выклікала і палатка бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства, тут нават утварылася чарга, бо кожны хацеў набыць сабе такую экзатычную ягаду як бруснiцы. А найбольшым попытам, безумоўна, карысталася зерне. Яно разышлося ўмомант. І прадстаўнікі ААТ “Багушэвічы” нават адправілі сваю машыну за другім рэйсам для яго дастаўкі.

Нагадаем, што бярэзіцаў чакае яшчэ два аналагічныя кірмашы, якія пройдуць 15 і 29 кастрычніка. Месца сустрэчы тое ж – гарадскі стадыён, пачатак работы – з 9 гадзін.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER