Сацыяльны работнік па закліку душы і сэрца

Date 09.03.2023 Man
Comment 969
Сацыяльны работнік па закліку душы і сэрца

Сацыяльны работнік Святлана Лебедзь - адна з лепшых у сваёй справе, і яе стаўленне да абавязкаў можна назваць узорным.

– Сацыяльным работнікам зрабілася па закліку душы і сэрца, – прызнаецца Святлана Васільеўна. – У мяне была старэнькая мама, даглядала яе. З цягам часу прыйшло разуменне таго, што даглядаць старых людзей – занятак мне па душы, хацелася дапамагаць нямоглым, таму, калі ў 2000-м годзе з’явілася вакансія сацработніка, адразу згадзілася яе заняць.

Зараз Святлана Васільеўна абслугоўвае 8 чалавек, сярод іх нават адна сямейная пара – старыя дзядуля і бабуля. Завітваць да кожнага даводзіцца па два-тры разы на тыдзень. А вось была бабуля-інвалід, ляжачая, даводзілася штодня, акрамя выхадных, карміць з лыжачкі.

- Я люблю сваю работу, мне падабаецца размаўляць са старымі людзьмі, гэта маё прызванне.

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31