Не сумныя - работа і захапленні

Date 09.03.2023 Man
Comment 1165
Не сумныя - работа і захапленні

Міхаіл Лобач працуе вадзіцелем аўтобуса ў Бярэзінскім раённым цэнтры па забеспячэнні бюджэтных арганізацый з дня заснавання згаданай структуры. Дагэтуль жа вадзіў аўтобусы ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме. Вадзіцельскі стаж налічвае ўжо 20 гадоў.

Працяглы час аддаў працы ў сельскай гаспадарцы. Пасля заканчэння Клімавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума працаваў інжынерам па працаёмкіх працэсах і інжынерам-электрыкам у калгасе “Дзмітравічы”. Потым стаў вадзіцелем школьнага аўтобуса.

Ёсць у героя матэрыялу захапляльнае хобі – грыбы, ягады і паляўніцтва.

- Люблю лес, - прызнаецца Міхаіл Антонавіч. – Летняй парой звычайна выбіраюся а восьмай гадзіне раніцы і праводжу там час за зборам грыбоў і ягад прыкладна да гадзіны дня. Вось та-кі мой адпычанак.

Работа і актыўны адпачынак не даюць сумаваць, а з такім хобі цікава будзе і потым, на пенсіі. Застаецца толькі пажадаць Міхаілу Антонавічу далейшага плёну ў працы.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31