Заўседы рады гасцям! Асобая ўвага – пенсіянерам

Date 21.03.2023 Man
Comment 311
Заўседы рады гасцям! Асобая ўвага – пенсіянерам

Мерапрыемства ў рамках акцыі ратавальнікаў “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” прайшло на базе Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. На яго запрасілі ўдзельнікаў клуба “Сустрэча”: клуб наведваюць пенсіянеры з актыўнай жыццевай пазіцыяй і ім цікава не толькі збірацца разам і гутарыць на розныя тэмы, але і разнастайваць свае сустрэчы рознымі мерапрыемствамі.

Не зусім спрыяльнае надвор’е ніякім чынам не змяніла нашы планы, і ўсе жадаючыя ў належны час прыйшлі ў госці да ратавальнікаў. Паўтары гадзіны праляцелі незаўважна: разам з інспектарам прапаганды райаддзела Вольгай Ермаковай удзельнікі акцыі паспелі і пагутарыць на актуальныя тэмы ўласнай бяспекі, і “патушыць пажар” на патэльні, і расказаць правілы ўсталявання печы і бяспечных умоў яе эксплуатацыі. А яшчэ – патэлефанаваць у службу ратавання, паглядзець прафілактычны фільм і нават выйграць падчас віктарыны вогнетушыцель і аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Далей для нашых гасцей была арганізавана экскурсія, падчас якой яны даведаліся пра асаблівасці нясення службы ратавальнікамі, а таксама пра ўвесь “ратавальны арсенал”, што маецца на ўзбраенні. Шматлікія падзякі пачулі ратавальнікі ў свой адрас, а на памяць удзельнікам мерапрыемства застануцца не толькі прыемныя ўражанні і наглядная прадукцыя, але і адноўленыя веды пра ўласную бяспеку.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER