І ў дарогі ёсць душа

Date 26.03.2024 Man
Comment 112
І ў дарогі ёсць душа

І не толькі душа, а яшчэ нораў і характар. Бо слова “дарога” мае жаночы род, і падобна любой кабеце, любіць пяшчоту, ласку і догляд.

У гэтым перакананы і начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела філіяла ДЭУ-6 РУП “МінскаўтадорЦэнтр” Аляксандр Кутас. У радах дарожнікаў ён ужо чвэрць стагоддзя і за гэты час да драбніц вывучыў законы і аксіёмы дарожнага будаўніцтва. Тут недастаткова толькі пакласці на тым ці іншым ўчастку асфальт або своечасова правесці ямачны рамонт ці падсыпку супраць галалёду.

Кожны адрэзак, кожны ўчастак патрабуе асаблівых адносін да сябе з-за сваёй непаўторнай унікальнасці. Таму імкнецца Аляксандр Іванавіч, як галоўны тэхнолаг прадпрыемства, знайсці патрэбны ключык, каб работа не проста была выканана, а каб дала найбольш эфектыўны вынік, каб радавала дарога вадзіцеляў і падарожнікаў сваёй лагоднасцю ды вольным ветрыкам. Колькі душы ўклаў Аляксандр Кутас у сваю работу, вымераць немагчыма. Дададзім, што летась яму быў уручаны знак Міністэрства транспарту і камунікацый “Ганаровы дарожнік Беларусі” ІІ ступені.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Разнообразие и ответственность У чаканні жніва »