У чаканні жніва

Date 26.03.2024 Man
Comment 126
У чаканні жніва

Механізатар ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Андрэй Піскун і яго юркі МТЗ-1221 запатрабаваны ва ўсе часы, пачынаючы з ранняй вясны.

Яно і зразумела, бо асноўная яго задача – унясенне на палі ўгнаенняў. А яны ж патрабуюцца і азімым культурам для ўмацавання росту, і для травяністых культур, і для яравога кліна. Так што часу сумаваць механізатару няма. Да таго ж, Андрэю Уладзіміравічу даводзіцца не абмяжоўвацца толькі рамкамі роднага сельгаспрадпрыемства. Гэтымі днямі, напрыклад, ён заняты вапнаваннем глебы: выканаў неабходны аб’ём работ у ААТ “Багушэвічы”, перайшоў на палеткі СУП “Здравушка-агра”.

З нецярпеннем чакае Андрэй Піскун і гарачую летнюю пару, калі ў чарговы раз з’явіцца магчымасць перасесці за штурвал камбайна і ўключыцца ў жніво. На ім ён не толькі паказваў высокія намалоты, але і выходзіў у разрад тысячнікаў. Што ж, будзем спадзявацца, што і сёлетні сезон уборкі таксама акажацца для стараннага працаўніка выніковым і на яго камбайне зазіхаціць чырвоны сцяжок тысячніка. Ведаў, майстэрства, працавітасці і вопыту Андрэю Уладзіміравічу за больш як дваццацігадовую работу на зямельцы не пазычаць.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « І ў дарогі ёсць душа Надёжный офицер МЧС »