Весяліцца можна і без «агеньчыка»!

Date 06.01.2026 Man
Comment 171
Весяліцца можна і без «агеньчыка»!

Па краіне крочыць акцыя ратавальнікаў «Бяспечны Новы год»: ратавальнікі нагадваюць пра бяспеку дарослым і дзецям.

Так, у Бярэзінскай гімназіі, сярэдніх школах аграгарадкоў Лешніца, Капланцы, Гарэнічы прайшлі ўрокі бяспекі. Паразважаць пра небяспеку піратэхнікі і непрыемныя сюрпрызы, якія тоіць зімовы вадаём, паглядзець пазнавальныя мультфільмы, і нават пабыць у ролі акцёра тэатра прапануе дзецям інспектар райаддзела Вольга Ермакова. Дзецям нагадваюць, што зіма прыносіць нам шмат радасці і забаў, разам з тым ёсць і небяспечныя фактары: пераахалоджванні, піратэхніка, траўміраванне пры катанні на цюбінгу, небяспека тонкага лёду на вадаёме…

Начальнік Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік каменціруе:

«Нашы мерапрыемствы ў школах накіраваны на забеспячэнне бяспекі перш за ўсё дзяцей. У сілу недастатковага жыццёвага вопыту дзеці, якімі часта кіруюць эмоцыі і жаданне спазнаваць свет, трапляюць у непрыемнасці, якія могуць прадстаўляць пагрозу для іх жыцця. Тут неацэнная роля ўважлівых бацькоў: дарослым варта памятаць, што большасць няшчасных выпадкаў з дзецьмі адбываецца тады, калі яны застаюцца без нагляду дарослых. Строга кантралюйце гульні дзяцей, штодня вучыце іх правілам асабістай бяспекі. Асабліва важна гэта ў канікулярны перыяд».

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER