Інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова разам з памочніцай з ліку актывістаў Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Валерыяй Шмарлоўскай нагадалі дзецям і дарослым простыя і вядомыя ўсім правілы: не выкарыстоўвай піратэхніку, не ступай на тонкі лёд вадаёма, пры катанні з горкі будзь асцярожны, не дапускай пераахалоджвання, сачы за дзецьмі. На жаль, ужо ў першыя дні нашага года ў краіне зафіксаваныя і выпадкі траўміравання людзей піратэхнікай, і сітуацыі гібелі на вадаёме. Усе ўдзельнікі акцыі атрымлівалі падарункі – буклеты, магніты, карысныя брашуры.
Першы намеснік начальніка Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Анцыпаў расказвае:
«У святы можна весяліцца абсалютна бяспечна: не дапускайце, каб у дзіцячых руках апынулася петарды і ракеты, самі з усімі мерамі засцярогі выкарыстоўвайце іх. Будзьце пільныя пры выхадзе на лёд вадаёмаў: на рэках ён яшчэ вельмі тонкі і небяспечны, заўсёды бярыце з сабой выратавальны жылет. Кантралюйце гульні дзяцей на горках: я маю на ўвазе катанне на цюбінгах. Есць нямала выпадкаў, калі гэтыя так званыя лядзянкі выносяць дзіцяці на праезжую частку, у дрэва або слуп. Дзіця ўвесь час павінна быць у зоне вашай увагі і кантролю!».