За бяспеку разам: міжведамасная акцыя праходзіць у Бярэзінскім раёне

Date 10.03.2026 Man
Comment 113
За бяспеку разам: міжведамасная акцыя праходзіць у Бярэзінскім раёне

На тэрыторыі Багушэвіцкага сельскага Савета увесь дзень працавала група, у складзе якой – старшыня сельвыканкама і яго спецыяліст, прадстаўнік раённай службы ратавання, медык мясцовай службы аховы здороўя, спецыяліст сацыяльнай службы.  Мы наведвалі жыллё грамадзян асобных катэгорый у аграгарадку Багушэвічы, весках Асмолаўка і Міхалева. Да работы далучыўся і карэспандэнт газеты «Бярэзінская панарама».

У спісе абавязковых для наведвання – адрасы дамоў, у якіх пражываюць адзінокія пажылыя грамадзяне, адзінока пражываючыя пенсіянеры і інваліды. Пад асаблівым кантролем – тыя людзі, што злоўжываюць спіртным, нідзе не працуюць. Рызыка трагічнага здарэння ў такіх дамах – надзвычай вялікая: як правіла, дзе людзі ўжываюць спіртное, там і кураць. Часта – у кампаніі аднадумцаў.

Старшыня Багушэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Шабан расказвае:

Не першы год працую на сваёй пасадзе, таму людзей на сваёй тэрыторыі ведаю добра. Асноўныя адрасы для наведвання ў нашым спісе – пажылыя пенсіянеры: з-за няўважлівасці ці праблем са здароўем яны могуць стаць ахвярай пажару. Як правіла, інфарміруем дарослых дзяцей пажылых людей, каб дапамаглі прывесці жылле родзічаў у парадак. У нашым спісе – абавязкова і тыя грамадзяне, што згубілі пачуццё меры ва ўжыванні спіртнога. Менавіта ў іх дамах часцей за ўсё і адбываюцца пажары. Так, быў такі выпадак у гэтым годзе на тэрыторыі Бярэзінскага раёне, у мінулым годзе з-за неасцярожнасці пры курэнні ў раёне загінулі пяцера чалавек. На тэрыторыі нашага сельсавета пажараў з гібеллю людзей не было. Працаваць з такімі людзьмі цяжка: звычайна яны не жадаюць мяняць лад жыцця.

Інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова, якая ўдзельнічала ў прафілактычнай рабоце, зазначае:

Рост пажараў у раёне у гэтым годзе звязаны ў першую чаргу з чалавечым фактарам. Так, часта гараць з-за перанакалаў лазні. Нямала пажараў з-за парушэнняў правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. Безумоўна, ёсць уплыў і моцных маразоў: як памятаем, зіма была па-сапраўднаму халодная і снежная. Рэйды будуць працягвацца штодня да 18 сакавіка.

Асцярожнасць і неабыякавасць – асноўныя матывы паводзінаў чалавека, здольныя прадухіліць не толькі пажар у жыллё, але і мноства няшчасных здарэнняў на дарозе, на вадаёмах. Беражыце сябе і прыслухайцеся да парад спецыялістаў рэйдавых груп, якія прыходзяць да вас. Вельмі важна падтрымліваць працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Дастаткова раз у год ачысціць прыбор ад пылу і замяніць у ім батарэйку. Пры любой наздвычайнай сітуацыі без прамаруджання тэлефануйце па нумары 112.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER