Так, за мінулыя суткі ў Мінскай вобласці загінулі ў агні чатыры чалавекі. З пачатку года ў Бярэзінскім раёне адбыліся 30 пажараў, якія забралі жыцці чатырох чалавек. Наперадзе зімовы час – той перыяд, калі колькасць вогненных здарэнняў можа павялічыцца.
.jpg)
Штодня ратавальнікі не только абследуюць домаўладанні людзей, але і ўсталеўваюць у дамах грамадзян асобных катэгорый аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі: перш за ўсе гэта адзінокія інваліды, адзінокапражываючыя пенсіянеры, шматдзетныя сем’і. Да работы падключаюцца і карэспандэнты раённай газеты. У гэтым годзе сіламі работнікаў Бярэзінскага раённага аддзела па надзвыачйных сітуацыях ужо усталяваныя больш за 250 гэтых карысных прыбораў. Звычайна людзі дзякуюць за работу, але есць і тыя, хто катэгарычна адмаўляецца. Работа не спыніцца і ў выхадныя дні.
Зайсці да кожнага – задача, якая хутка не вырашаецца, таму людзям трэба памятаць: пра бяспеку павінны паклапаціцца перш-наперш яны самі. Што датычыцца пажылых людзей і інвалідаў, то іх дарослым дзецям варта памятаць: неабходна паклапаціцца пра старых бацькоў. Часцей наведвайце іх, дапамажыце адрамантаваць печку і электраправодку, усталюйце пажарны апавяшчальнік. Нагадайце, што нельга перанакальваць печку і пакідаць на гарачай ляжанцы рэчы.
Найчасцей да пажару і гібелі прыводзіць неасцярожнасць пры курэнні. Рызыка значна ўзрастае, калі чалавек нецвярозы. Пры такіх абставінах у раёне загінулі з пачатку года 3 чалавекі.
Беражыце сябе і памятайце нумар службы ратавання 112.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)