Шлях пераадолення

Date 17.08.2022 Man
Comment 453
Шлях пераадолення

Прыкметна ўзрушаным быў вадзіцель СУП “АграМАЗ” Аляксандр Баранаў, калі з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Дзішука атрымліваў падзяку за старанную працу, якая дапамагла яму на сёлетнім жніве дасягнуць тысячнага рубяжа на адвозцы збожжа ад камбайнаў.

Між тым, старанны спецыяліст ужо не ў першы раз выходзіць на такі слаўны рубеж за восем гадоў удзелу ў жніўнай кампаніі.

Былі ў яго біяграфіі падобныя дасягненні і раней. І да кожнага з іх А. Баранаў ставіцца як да невялікага пераадолення, да ўзнятай вышыні, на якую праз год неабходна будзе пракладваць няпростую працоўную сцяжынку.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER