Бацькаў прыклад прывёў да працоўнай перамогі і сына

Date 17.08.2022 Man
Comment 339
Бацькаў прыклад прывёў да працоўнай перамогі і сына

Мікалай Данільчанка – не толькі слаўны механізатар ААТ “Пагосцкі”, які неаднаразова паказваў высокія дасягненні ў час уборачнай кампаніі. Яшчэ ён – і выдатны бацька, які змог прывіць любоў да сельскай гаспадаркі, да роднага кутка малой радзімы і да няпростай трактарнай тэхнікі свайму сыну Данілу.

Сёння ён у свае 19 гадоў (а гэта, бадай, самы юны ўдзельнік сёлетняга жніва), працуючы камбайнерам, годна папоўніў атрад бярэзінскіх тысячнікаў. Малайчына! Ёсць чым ганарыцца бацьку. Ды і бацька таксама аказаўся не лыкам шыты. На сваім МТЗ ён з пачатку ўборкі паспеў даставіць на збожжаток больш за тысячу тон збажыны.

Таму ў час узнагарод за дасягнутыя поспехі ад раённага выканаўчага камітэта райкама прафсаюза работнікаў АПК  і адміністрацыі ААТ “Пагосцкі” было вельмі прыемна ўручаць заслужаныя падзячныя лісты адначасова прадстаўнікам двух пакаленняў Данільчанкаў.

Сапраўды, бацькава навука дарагога каштуе. Дарэчы, Даніла ў гэты ж дзень быў адзначаны граматай і падарункам раённага камітэта БРСМ як адзін з лепшых удзельнікаў маладзёжнага спаборніцтва на жніве.

 Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER