З ліку залатога запасу гаспадаркі

Date 28.03.2024 Man
Comment 359
З ліку залатога запасу гаспадаркі

За ўсе тыя гады, што аддаў сельскай гаспадарцы Сяргей Аўсянскі, колькі было вырашчана ўраджаю на палетках ААТ “Брадзец” - і не пералічыць.

І ў большасці сваёй до кожнага снапа збажыны Сяргей Мікалаевіч меў прамое дачыненне, бо з’яўляецца ў гаспадарцы нязменным сеяльшчыкам.

Вось і зараз, з наступленнем спрыяльнай пары, на сваім магутным МТЗ-3522 заняты ён сяўбой яравых культур. Працуе заўсёды ўдумліва, акуратна, без агрэхаў, бо добра вывучыў не толькі “настрой” і здольнасці трактара, а і кожную лагчынку апрацоўваемых палеткаў.

Па словах кіраўніка ААТ, Сяргей Мікалаевіч з’яўляецца, сапраўды, залатым фондам гаспадаркі, спецыялістам, якому падуладна любая тэхніка, бездакорным працаўніком і надзейным чалавекам.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER