Ад нараджэння – у надзейных руках

Date 28.03.2024 Man
Comment 646
Ад нараджэння – у надзейных руках

У Алы Шык з СУП «АграМАЗ» участак работы самы адказны: яна з'яўляецца аператарам па дарошчванні буйной рагатай жывёлы МТК “Казлоў Бераг” і даглядае цялятак ад самага іх нараджэння. А ім, як і тым немаўляткам, патрабуюцца і асобая ўвага, і клопат, і пяшчота.

Усе гэтыя якасці гадаванцы Алы Уладзіміраўны атрымліваюць у поўнай меры і дзякуюць сваёй гаспадыні добрым ростам і важкімі прыбаўленнямі ў вазе. Зараз яны складаюць крыху больш за 900 грамаў.

За плячыма Алы Шык не адзін год работы ў жывёлагадоўлі і большую частку іх яна прысвяціла менавіта догляду маладняку.

Працуе яна заўсёды старанна, заўзята і адказна. Пацвярджае гэта і тое, што летась яна ўваходзіла ў склад дэлегацыі лепшых працаўнікоў Бярэзінскага раёна, якая прымала ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER