«Мы за Беларусь!” Як праходзіць датэрміновае галасаванне на участку ў РЦК?

Date 22.02.2022 Man
Comment 880
«Мы за Беларусь!” Як праходзіць датэрміновае галасаванне на участку ў РЦК?

Не пустуе гэтымі днямі вестыбюль раённага цэнтра культуры. І не толькі ад таго, што размясціліся тут члены ўчастковай камісіі па правядзенні рэферэндуму, а і ад таго, што ў РЦК прыходзяць бярэзінцы для таго, каб выказаць сваё волевыяўленне па такому важнаму пытанню, як змяненні  Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. За першы день датэрміновага галасаванняы іх прышло ўжо нямала.

Гутарым з тыми, хто щжо прагаласаваў

У іх ліку і кіраўнік ансамбля “Лявоніха” Данута Гурэнчык. Сваё рашэнне прагаласаваць датэрмінова тлумачыць тым, што 27 лютага яна разам са сваім калектывам будзе выступаць на ўчастках для галасавання і ствараць людзям добры настрой цудоўнымі песнямі.

— А не прагаласаваць наогул я не магу, бо абедзвюма рукамі – за Беларусь!

-Іван Пракопчык, — прадстаўляецца мужчына, які толькі што апусціў у ўрну бюлетэнь. – Сам я з Плешчаніц, але вось ужо больш трыццаці гадоў як жыву ў Беразіно. Люблю гэты горад. І не толькі яго, а нашу Беларусь. Таму і галасваў за яе працвітанне.

-Учора ўвечары дапазна глядзела тэлевізар, — дзеліцца сваімі пачуццямі Надзея Бахметава. – Становіцца страшна ад той сітуацыі, якая складваецца вакол адносін Расіі і Украіны. На шчасце, пра вайну наша пакаленне ведае толькі з расказаў бацькоў ды з кніг. Вельмі не хочацца, каб яна ўварвалася да нас. І ведаю, што наш Прэзідэнт робіць усё магчымае для таго, каб у Беларусі захаваліся мір і спакой, каб нашы дзеці таксама не ведалі  тых жахаў. Таму я – за Лукашэнку. Трэба падтрымаць Бацьку!

А вось і чарговыя галасуючыя – сямейная пара, муж і жонка Геандзь і Валянціна Сушынскія.

-Мы, канечне ж, за Беларусь! – не згаворваючыся кажуць яны, нягледзячы на тое, што пытання наконт таго, к яны прагаласавалі, я і не задаваў. Наогул, гэта было лішнім, бо кожны лічыў сваім доўгам паведаміць аб сваім сапраўды патрыятычным рашэнні.

Верыцца, што і іншыя жыхары Бярэзіншчыны будуць такімі ж аднадушнымі ў сваім волевыяўленні.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER