Напярэдадні прафесійнага свята размаўляем з намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Барысаўскім раёне - начальнікам упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Бярэзінскім раёне Наталляй Каравай.
- Наталля Анатольеўна, спачатку раскажыце нашым чытачам пра аснову дзейнасці падатковых органаў, іх развіццё, электроннае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі.
- Аснова дзейнасці падатковых органаў - папераджальны характар работы і арыентацыя плацельшчыкаў на добраахвотную выплату падаткаў. Па паступленні падаткаў у бюджэт можна меркаваць аб стане ўсёй эканомікі краіны. Як следства станоўчым момантам з’яўляецца рост выплаты плацяжоў суб’ектамі гаспадарання Бярэзінскага раёна ў добраахвотным парадку - гэта 94 працэнты ад усіх паступленняў у бюджэт.

У 2023 годзе бюджэт Бярэзінскага раёна фарміруюць 224 юрыдычныя асобы, 575 індывідуальных прадпрымальнікаў і 18 497 фізічных асоб. За паўгоддзе кансалідаваны бюджэт папоўніўся на 13,3 млн. рублёў, у тым ліку паступленні ў мясцовы бюджэт склалі 15,3 млн. рублёў.
Развіццё падатковых органаў не стаіць на месцы, пастаянна ўдасканальваюцца формы і метады абслугоўвання плацельшчыкаў, развіццё электроннага ўзаемадзеяння, стварэнне камфортных умоў для выканання падатковых абавязацельстваў. На сённяшні дзень амаль усе аказваемыя плацельшчыкам паслугі пераведзены ў рэжым анлайн, што зрабіла іх больш зручнымі і даступнымі.
На 1 ліпеня ўжо 700 суб’ектаў гаспадарання раёна, або 87,6 працэнта ад тых, хто стаіць на ўліку, абслугоўваюцца дыстанцыйна.
Да электроннага ўзаемадзеяння актыўна прыцягваюцца і грамадзяне: да “Асабістага кабінета плацельшчыка” падключаны 4180 фізічных асоб Бярэзінскага раёна. Сёння ва ўпраўленні любому жадаючаму бясплатна могуць падаць ідэнтыфікацыйныя дадзеныя (лагін і пароль) для ўваходу ў асабісты кабінет, што дазволіць не толькі атрымліваць паведамленні на выплату маёмасных і падаходнага падаткаў, кантраляваць наяўнасць нядоімкі або пераплаты, але і падаваць дэкларацыі па падаходным падатку ў электронным выглядзе, не выходзячы з дому. А сярод электронных сэрвісаў, уведзеных у эксплуатацыю ў апошні час, - мабільнае прыкладанне, распрацаванае для фізічных асоб, якое можа быць выкарыстана на мабільных тэлефонах або планшэтах.
- Некалькі слоў, калі ласка, пра асноўныя напрамкі работы з фізічнымі асобамі, з’яўленне з гэтага года новага падатковага рэжыму - падатку на прафесійны даход.
- Сярод асноўных задач кіравання ўлік і кантроль за паступленнем падаткаў ад суб’ектаў гаспадарання і фізічных асоб. Адзін з асноўных напрамкаў работы з фізічнымі асобамі, аналіз усіх звестак, якія ёсць у распараджэнні падатковых органаў. Для гэтага ёсць доступ да рознага роду інфармацыі, як аб даходах грамадзян, так і аб наяўнасці нерухомай маёмасці, транспартных сродкаў, увозе ў рэспубліку тавараў і іншых дадзеных.
У гэтым годзе прад’яўлены да даплаты падатак 4 грамадзянам, у суме 18,5 тысяч рублёў.
Пашыраны магчымасці самазанятасці за кошт з’яўлення з гэтага года новага падатковага рэжыму - падатку на прафесійны даход. Такая сістэма падаткаабкладання дазваляе грамадзянам узаемадзейнічаць з падатковымі органамі поўнасцю дыстанцыйна, фарміруючы пры атрыманні даходу ў спецыяльным дадатку чэкі, з якіх затым выплачваецца падатак. І калі раней вядзенне ўласнага бізнесу па заяўным прынцыпе пры ажыццяўленні пэўных відаў дзейнасці ў статусе фізічнай асобы без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і без адкрыцця арганізацыі было магчыма з выплатай адзінага падатку, а пры ажыццяўленні рамеснай дзейнасці і дзейнасці ў сферы аграэкатурызму - з выплатай спецыяльных збораў, то сёння сфера дзейнасці плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход істотна пашырана таксама за кошт магчымасці дыстанцыйнага аказання паслуг з дапамогай сеткі інтэрнэт і ўзаемадзеяння пры гэтым рэжыме з суб’ектамі гаспадарання, уключаючы замежных.
На сёння ў Бярэзінскім раёне ўжо ажыццяўляюць дзейнасць 103 самазанятыя фізічныя асобы - плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход, якімі сфарміравана 4568 чэкаў на агульную суму 328,9 тысяч рублёў.
- Вядома, эфектыўнасць працы напрамую залежыць ад кадравага патэнцыялу калектыву.
- Так, ва ўпраўленні працуюць спецыялісты, узровень кваліфікацыі і дзелавыя якасці якіх даюць магчымасць паспяхова вырашаць задачы па рэалізацыі дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў сферы падаткаабкладання.
Адказнасць, працавітасць, прафесіяналізм - якасці, якія аб’ядноўваюць усіх работнікаў упраўлення.
Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў падатковых органаў шчыра дзякую сваім калегам за кампетэнтнасць, адказнасць, прынцыповасць, адданасць прафесіі і агульнай справе, і жадаю далейшых поспехаў, настойлівасці і цярпення, моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах, грамадскага прызнання гэтай нялёгкай працы. Словы падзякі і глыбокай павагі адрасую нашым ветэранам, якія для нас з’яўляюцца прыкладамі адданасці прафесіі і невычэрпнай працавітасці.
Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.