Бярэзінскія прызыўнікі прынялі прысягу

Date 20.11.2021 Man
Comment 722
Бярэзінскія прызыўнікі прынялі прысягу

Падобна таму, як дзеткі ўступаюць у новы этап самастойнага жыцця, калі для іх гучыць першы школьны званок і яны становяцца першакласнікамі, такім жа адпраўным пунктам для юнакоў, прызваных у рады Узброеных Сіл, з’яўляецца дзень прыняцця прысягі – урачысты момант, які шмат мяняе ў іх жыцці, становіцца яшчэ адной важнай прыступкай на шляху станаўлення і ўзмужнення, надзяляе гордым званнем абаронцы Айчыны.

Менавіта такім памятным днём для некаторых бярэзінцаў стала сённяшняя дата, калі яны з навабранцаў ператыварыліся ў паўнапраўных салдат, гучна і з хвааляваннем зачытвалі словы ўрачыстай прысягі, строем і пад гукі духавога аркестра чаканілі крок на віду многіх прысутных, у ліку якіх былі і самыя блізкія і дарагія людзі – бацькі.

Вось і Святала Варуева разам з мужам не змаглі прапусціць такі ўрачысты момант у жыцці іх сыночка Сяргея, прыехалі да яго ў воінскую часть у горад Валожын і сталі сведкамі гэтага хвалюючага мерапрыемства.

— Мы ганарымся сваім сынам, — расказвае Святала Яўгенаўна, — і жадаем яму лёгкай службы і верных сяброў. Сённяшні дзеь застанецца ў памяці яскравым святам сапраўдных мужчын-абаронцаў. І мы рады, што іх рады папоўніў наш Сяргей. Не сумняваемся, што ён будзе годным салдатам, бо адказнасць, працавітасць і сумленнасць – гэтыя тыя якасці, якія мы з бацькам выхоўвалі ў ім. А ён нас не падвядзе.

Дарэчы, С. Варуеў трапіў маючы за плячыма дыплом інжынера-электрыка, які атрымаў пасля заканчэння БНТУ. І набытыя на “гражданцы” веды, несумненн, будць карыснымі ў армейскай справе сувязіста.

Дыплом аб вышэйшай адукацыі мае таксама і Ягор Мікульчык. Ён закончыў у Магілёве Беларуска-расійскі ўніверсітэт, мае спецыяльнасць інжынера-будаўніка і ўжо паспеў зрабіць некалькі самастойных крокаў па прафесіі, будучы майстрам па добраўпарадкаванні і азеляненні РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. Сёння ён такскама прымаў прысягу на адданасць Радзіме, быў сярод іншых маладых воінаў у цэнтры ўвагі многіх жыхароў г. Барысава, дзе праходзіць службу ў батальёне аховы.

— Службай задаволены, — адзначае Ягор. – Да таго, што стану воінам, ставіўся станоўча. Першыя дні службы мяне не расчаравалі. Наадварот павысілі мой статус як мужчыны, грамадзяніна, чалавека. А момант прыняцця прысягі – гэта наогул новая прыступка ў маім жыцці.

Яшчэ да прызыву Я. Мікульчык паспеў стварыць сям’ю і таму вельмі сумуе па сваёй Віке: як яна там без яго спраўляецца? Адлегласць у 50 кіламетраў ад Беразіно да Барысава, гэтая блізкасць да дому дазволіць салдату часты бываць у родным доме. Вось і ў дзень прыняцця прысягі яму далі ўвальніцельную, каб той змог наведаць сваю сям’ю і разам правесці час.

Трэцім нашым земляком, які 20 лістапада прымаў прысягу, стаў Андрэй Самец. Павіншаваць з гэтай падзеяй юнака ў воінскую часць адправіліся ў Мінск яго бацька і сястра. Несумненна, што яны па прыездзе дамоў перададуць усю атмасферу ўрачыстасці і гонару за роднага чалавека і матулі, якая з-за хваробы не змагла адправіцца ў шлях. А мерапрыемства сапраўды было відовішчным, запамінальным і кранаючым: калі бачыш гэтых яшчэ ўчора апранутых у цывільную вопратку хлопцаў падцягнутымі, у салдацкай уніформе, маршыруючых у стройных радах, зачытваючых словы ўрачыстай прысягі, міжвольна ўбіраеш у сабе гонар за тое, што ў гэтым шэрагу і твой1 сын.

Андрэй трапіў у армію з багатым багажом ведаў і навыкаў. Ужо сёння ён – майстар спорту па грэка-рымскай барацьбе, выпускнік вучылішча алімпійскага рэзерву, студэнт першага курса ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту. У свій час юнак ужо меў адтэрміноўку ад воінскай службы, а зараз  мэтанакіравана вырашчыў спачатку выканаць свой грамадзянскі абавязак і толькі ўжо затым працягваць далейшую вучобу.

Што ж, лёгкай вам службы, землякі, поспехаў на асваенні воінскай навукі. Ведайце: вас памятаюць, вас чакаюць, вамі ганарацца. Не забывайце пра гэта ў час службы і годна нясіце яе.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.   

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER