Як адзначыла старшыня ўчастковай камісіі Ала Дудко, першыя жадаючыя з’явіліся як толькі была апламбіравна ўрна. Па яе словах паспяховаму правядзенню рэферэндума на ўчастку садзейнічае шырокамаштабная работа, якая была праведзена напярэдадні ў цэлым на Бярэзіншчыне, а таксама ў вытворчых калектывах. Для прыёму галасуючых створаны ўсе неабходныя ўмовы, у тым ліку і для людзей з абмежаванымі фізічнымі данымі.
У ліку першых, хто аддаў свой голас, была і мнагадзетная матуля Наталля Валовік. У сям’і гадуецца пяцёра дзетак. Двое старэйшых ужо працуюць: адна дачка выкладае тут жа, у СШ №3, гісторыю, другая занята ў сістэме гандлю. Яшчэ двое дзетак – школьнікі, а самы малодшанькі сёлета збіраецца стаць першакласнікам. Муж, работнік “Профітсістэм”, галасаваць будзе на другім участку.
— Я галасую за Беларусь! – з гонарам заявіла Наталля Валер’еўна, апускаючы свой бюлетэнь.
А вось што расказала Тамара Лагуноўская:
— Я – пенсіянерка. Галавасць прыйшла, бо лічу рэферэндум справай дзяржаўнай, а значыць і маёй, бо таксама беларуска. Датэрмінова галасую пастаянна. Вялікі плюс такой магчымасці, асабліва ў сённяшні час распаўсюджвання кавіду, заключаецца ў тым, што на ўчастку няшмат людзей, а значыць і меншая рызыка “падчапіць” хваробу.
Нягледзячы на строгі прапускны рэжым у школе, допуск на ўчастак ажыццяўляецца без абмежаванняў. А прагаласаваць на ім павінны больш як дзве тысячы чалавек.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.